Аляксандр Лукашэнка 28-29 мая зробіць рабочы візіт у Казахстан для ўдзелу ў пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

Мерапрыемства пройдзе ў Нур-Султане ў вузкім і пашыраным складах. З улікам юбілейнай даты — пяцігоддзя Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе - кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць вынікі развіцця саюза і вызначаць далейшыя перспектывы сумеснай работы па паглыбленні еўразійскай інтэграцыі, якаснай рэалізацыі ўжо існуючых дамоўленасцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0