Фота СК

Фота СК

Пра гэта паведаміў БелТА старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі ОСВОД Мікалай Майсееў.

Першы інцыдэнт адбыўся на вадасховішчы ў вёсцы Собалеўка. Як мяркуецца, два браты гулялі каля дамбы, паслізнуліся і ўпалі ў ваду. Пасля званка мінака на месца здарэння прыбылі ратавальнікі, якія знайшлі на беразе вадасховішча мёртвага хлопчыка. Яго дасталі з вады мясцовыя жыхары. Па іх словах, у вадасховішча мог знаходзіцца і яго брат. У выніку пошукаў вадалазы дасталі цела старэйшага 11-гадовага брата (знаходзіўся на глыбіні чатырох метраў за 5-7 метраў ад берага). 

Яшчэ адна трагедыя адбылася ў гэты ж дзень у крэйдавым кар'еры ля саміх Клімавіч. Па словах відавочцаў, 14-гадовая дзяўчынка гуляла па вадзе каля самага берага і раптам апынулася пад вадой. Яе выцягнулі мясцовыя жыхары, аднак выратаваць падлетка не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0