27.05.2019 / 12:09

На трасе Брэст — Мінск затрымалі нецвярозага кіроўцу маршруткі 3

Здарэнне адбылося апоўдні 26 мая: у ДАІ паступіў сігнал, што з Мінска выехала маршрутка, кіроўца якой, як мяркуецца, п'яны, паведамляе брэсцкая міліцыя.

У 12:30 работнікамі ДАІ маршрутка Мінск — Пінск была затрыманая. За рулём быў 46-гадовы жыхар Пінскага раёна. Яму было прапанавана прайсці медыцынскі агляд, вынікі якога паказалі 1,6 праміле алкаголю.

У маршрутным таксі на момант спынення знаходзілася два пасажыры.

0
Палкоўнік Зэман / Адказаць
27.05.2019 / 13:20
Можа ён проста стамiўся??? :)
0
Святлана / Адказаць
27.05.2019 / 20:47
Палкоўнік Зэман, А прамілі ад чаго? 
0
Лістападаўскі Ґаспадар / Адказаць
28.05.2019 / 11:50
Неблага ён выкаўтаў. З 1.6 праміле ён павінен як беравенё валяцца. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру