У міліцыю звярнуўся дырэктар адной з службаў экспрэс-дастаўкі і расказаў, што кіроўца прадпрыемства прысабечыў 11 тысяч рублёў, паведамляе сталічная міліцыя.
Высветлілася, што кіроўца займаўся дастаўкай заказчыкам ноўтбукаў, мабільнікаў, тэлевізараў.
Ён атрымаў прадукцыю і павінен быў даставіць у населеныя пункты Магілёўскай вобласці. Аднак пасля загрузкі тавару ў офіс прадпрыемства з грашыма і дакументамі, атрыманымі ад заказчыкаў, апошні так і не вярнуўся.
Мужчына затрыманы.
0
0
0
0
0
0