27.05.2019 / 12:41

Андрэй Кім прыйшоў на БТ у майцы «Усё магу ў Хрысце». Перлін размаўляў з ім па-беларуску 19

Кіраўнік кампаніі «Кінаконг», якая займаецца перакладам сусветных стужак на беларускую мову, Андрэй Кім быў госцем чарговага выпуску гумарыстычнага шоу «Макаёнка, 9» на тэлеканале «Беларусь-1». Вядучы праграмы Яўген Перлін нават перайшоў на беларускую мову, каб стасавацца з Андрэем.

«Некаторыя супрацоўнікі «Кінаконга» сцябуцца з майго карэйскага паходжання, называюць мяне «паўночнакарэйскім дыктатарам», але я вельмі дэмакратычны кіраўнік», — кажа Кім.

Перлін заклікаў гледачоў пайсці на прагляд «Тэрмінатара-2» на беларускай мове, запэўніўшы, што ў кінатэатрах поўныя залы. Перлін пахваліў Кіма за пераклад фільма «Неверагоднае жыццё Уолтара Міці», назваўшы яго сваёй любімай стужкай.

Андрэй Кім — пратэстанцкі вернік. Ён прыйшоў на эфір у майцы з надпісам па-беларуску «Усё магу ў Хрысце, які мяне ўмацоўвае». «Для мяне вера ў Бога — гэта тое, што дазваляе мне рухацца наперад у справе Беларусі і беларушчыны. Я веру, што Бог даў нам патрыятызм, беларускую мову. Любоў — гэта тое, што павінна рухаць намі ўсімі. Любоў да добрых рэчаў», — сказаў Кім.

ЗП

11
Бел / Адказаць
27.05.2019 / 12:49
На самой справе, гэтае шоў "Макаёнка,9" - нармальны ўзровень для Беларусі.

Шкада, што гэта быў яго перадапошні выпуск...
14
Малады / Адказаць
27.05.2019 / 12:50
Малайчына! Андрэю Кіму - павага і рэспект. Ягонае хрысціянскае кіно па-беларуску - рэальны прарыў. Так трымаць!
104
Nokia / Адказаць
27.05.2019 / 13:09
сектант пяцідзесятнік.
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру