Пра гэта ў прэс-цэнтры выдавецкага дома «Беларусь сегодня» заявіў начальнік упраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Вадзім Гаркун, піша БелТА.

Па словах Вадзіма Гаркуна, на ўзроўні Мінгарвыканкама прынята рашэнне, што ўсе спецыялізаваныя арганізацыі, якія абслугоўваюць мінскія прадпрыемствы, графік і рэжым сваёй работы будуць складаць так, каб мінімізаваць рух у перыяд правядзення Гульняў. Гаворка ідзе пра перанос на самую раніцу, позні вечар ці ноч, растлумачыў ён.

ДАІ пры маніторынгу дарожнай сітуацыі будзе фіксаваць грузавы транспарт, які з'явіцца на вуліцах сталіцы ў не той час, і інфармаваць мясцовыя ўлады. А тыя ў сваю чаргу будуць працаваць з прадпрыемствамі, якія не выконваюць рашэнне Мінгарвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0