Ellen Moynihan, New York Daily New

Ellen Moynihan, New York Daily New

16-гадовая кошка Сіма, якая пераехала з Беларусі, стала зоркай амерыканскага Брукліна, піша Tut.by са спасылкай на New York Daily News.

У дзяцінстве Сіма (парода мэйн-кун) была бяздомным кацянём. Потым яе забрала да сябе беларуска Алена Рыкава (Elena Rykoff). Жанчына дазваляла котцы гуляць колькі хочацца.

— Яна хадзіла ў лес, хадзіла да рыбакоў, сядзела з імі і вярталася дадому ўначы. Усе частавалі яе рыбай, — расказвае Алена.

Сіма пражыла ў Беларусі 11 гадоў. Калі Алена з'ехала ў ЗША, котка нейкі час заставалася з яе мамай і бабуляй. Але праз некаторы час, у 2014-м, яе забралі на іншы кантынент.

Там Сіма адразу здзівіла амерыканцаў сваім вольным норавам.

— Першыя месяцы былі цяжкімі, бо людзі тэлефанавалі нам: «Ваш кот згубіўся, мы знайшлі яго там і там», — кажа гаспадыня. — Мы спрабавалі растлумачыць, што ўсё ў парадку, што гэта нармальна.

Нарэшце Марк, муж Алены, зрабіў таблічку на браме дома, у якім жыве іх сям'я. Надпіс абвяшчаў: «Мяне завуць Сіма. Мне дазваляюць выходзіць на вуліцу». Пасля гэтага званкі спыніліся.

Як распавялі мясцовыя жыхары, Сіма выразна дала зразумець іншым жывёлам, каму належыць суседняя тэрыторыя. Ад бясстрашнай кошкі ўцякаюць нават сабакі.

А гаспадыня Сімы дзякуючы сваёй красуні пазнаёмілася з усімі суседзямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0