27.05.2019 / 14:18

Партыя Зяленскага адмовілася ад дэфолту 4

Кіраўнік партыі прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага «Слуга народа» Дзмітрый Разумкаў выступіў супраць абвяшчэння ў краіне дэфолту. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі, перадае «Інтэрфакс-Украіна».

Па словах Разумкава, абвяшчэнне дэфолту па замежным доўгу — «малаверагодны шлях», па якім Украіна наўрад ці зможа пайсці. Ён адзначыў, што больш прадметна гэтае пытанне можна будзе абмяркоўваць пасля перамоў кіраўніка дзяржавы з прадстаўнікамі Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), якія пачнуцца 28 мая.

Каментуючы словы ўкраінскага алігарха Ігара Каламойскага, які і прапанаваў Зяленскаму аб'явіць дэфолт, Разумкаў адзначыў, што на Украіне існуе плюралізм меркаванняў, таму прадстаўнікі бізнэсу маюць права на выказванне любых пунктаў гледжання.

11
любите родину мать вашу / Адказаць
27.05.2019 / 14:32
о, как? а что же скажут зеленогнобители? )) получается, их "дар предвидения" - гумно звычайнае? )) чі воны і тут вылузуються - напишуть, що ще - не вечір? )))
2
Скураныя крылы / Адказаць
27.05.2019 / 17:29
Асабістае меркаванне кіраўніка партыі і не болей за тое. Заяў Зяленскага пакуль няма. Спадзяюся, яны будуць дастаткова абгрунтаванымі.

6
Туш / Адказаць
27.05.2019 / 17:51
Клоунскі клоўн працягвае клаўнаду. Усе сланы, цыркавыя малпы і мядведзі на матацыклах (канкурэнты клоўна)  павінны выступіць супраць клоўна. Толькі згуртаванне шчырых цыркавых малпаў і мядведзяў на матацыклах, абароніць краіну ад дыктатуры клоўна. 

P/S гэта я замест Nokia і metsavend пішу, бо без іх навіна пра Зяленскага - не навіна.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру