27.05.2019 / 16:21

Сярэдні заробак у Латвіі перавысіў тысячу еўра 15

У Латвіі ў першым квартале гэтага года сярэдні заробак брута (г.зн. да выплаты падаткаў) за поўную стаўку склаў 1036 еўра, што на 7,8% або 75 еўра больш, чым годам раней, сведчаць дадзеныя Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення, піша Delfi

У тым ліку ў прыватным сектары сярэдні брута-заробак вырас на 8,4% да 1038 еўра, у грамадскім сектары — на 6,8% да 1035 еўра.

У першым квартале 2019 года ў параўнанні з чацвёртым кварталам 2018 года брута-заробак паменшыўся на 0,6%.

Сярэдняя нета-заробак (пасля выплаты падаткаў) у першым квартале склаў у Латвіі 768 еўра.

У красавіку ў Беларусі сярэдні заробак склаў 1073,7 рубля бруднымі (або 451,6 еўра)

25
Павел / Адказаць
27.05.2019 / 16:44
Это "средняя температура по палате". На самом деле около 40% населения Латвии получают минималку (или чуть больше), которая немного превышает 400 евро. Самой высокооплачиваемой группой лиц в Латвии, кроме бизнесменов, являются гос. чиновники, что вызывает ропот и недовольство населения (см. форумы латвийских сайтов). Если разделить зарплату среднестатистического латвийского чиновника с зарплатой простого работяги, то и получатся эти 1036 евро.
1
Ales' / Адказаць
27.05.2019 / 17:08
Затое ў нас ёсць Лукашэнка і саюзы всячэскія!
2
Палескі партызан / Адказаць
27.05.2019 / 17:09
Чарговы несяброўскі захад летувіскай буржуазіі па падрыве беларускай сацыяльна-эканамічнай мадэлі. Меркавалася, што "мацнець і квітнець" будзе астравок стабільнасці, а не нейкія натаўцы.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру