У панядзелак, 27 мая, парламент Аўстрыі вынес вотум недаверу канцлеру Себасцьяну Курцу на фоне ўрадавага крызісу, паведамляе аўстрыйскае тэлебачанне.

Рашэннем парламента Себасцьяна Курца і членаў яго ўрада адхілілі.

Урадавы крызіс разгарэўся ў Аўстрыі пасля таго, як нямецкія журналісты апублікавалі відэа, на якім віцэ-канцлер Аўстрыі і лідар ультраправай аўстрыйскай партыі свабоды FPOe (якая ўваходзіла ў кіруючую кааліцыю) Хайнц-Крысціян Штрахе перад выбарамі ў парламент 2017 года вядзе перамовы з «багатай расіянкай», якая прапануе яму грошы на выбары ўзамен на атрыманне ў будучыні прыярытэту для яе кампаній падчас дзяржаўных заказаў.

Чытайце таксама:

Віцэ-канцлеру Аўстрыі прапаноўвала грошы «багатая расіянка» ўзамен на дзяржзаказы ВІДЭА

Віцэ-канцлер Аўстрыі падаў у адстаўку праз скандальнае відэа з «багатай расіянкай»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0