Парог у 100 тысяч подпісаў для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына лічыць у цяперашніх умовах занадта высокім, паведамляе sb.by.
— Сёння 100 тысяч подпісаў зашмат, — заявіла Ярмошына на пасяджэнні круглага стала на тэму «Канстытуцыя — аснова нацыянальнай прававой сістэмы» ў Палаце прадстаўнікоў.
Паводле яе слоў, 1990-я гады, калі пісалася дзеючая Канстытуцыя, насельніцтва паказвала такую актыўнасць і энтузіязм, што і 200 тысяч подпісаў сабраць не было праблемай. Аднак сёння іншыя рэаліі.
— Трэба пераходзіць да той нормы, якую выкарыстоўваюць некаторыя нашы партнёры, у прыватнасці Казахстан: адзін працэнт ад насельніцтва краіны, — выказала меркаванне Ярмошына.