У аўтобусах маршруту № 300Э «Аўтавакзал «Цэнтральны» — Нацыянальны аэрапорт Мінск» тэстуюць безгатоўкавы спосаб аплаты праезду, паведамляе «Мінск-Навіны».

Чатыры з шасці аўтобусаў, якія працуюць на гэтым маршруце, нядаўна абсталявалі аплатнымі тэрміналамі для прыёму аплаты па банкаўскіх картах. Спачатку ўсталявалі адну з гэтых прылад, яе тэставалі два месяцы. Выпрабаванні прайшлі паспяхова. Набылі яшчэ тры тэрміналы, столькі ж плануецца атрымаць да чэрвеня. Усяго іх будзе сем (адна прылада павінна быць у рэзерве).

У аўтобусах пасажыры змогуць аплачваць праезд як гатоўкай, так і з дапамогай аплатных тэрміналаў. Кіроўцаў навучылі з імі абыходзіцца яшчэ 2 месяцы таму. Трэба ўвесці патрэбную суму, прыкласці карту або правесці ёю па магнітнай паласе і дачакацца, пакуль выйдзе чэк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0