У панядзелак, 20 мая, з заявай у міліцыю звярнулася пажылая жанчына.
Фота: Intex-press.
Пенсіянерка расказала, што раніцай таго ж дня ў памяшканні аддзялення паштовай сувязі РУП «Белпошта» на вуліцы Брэсцкай невядомая выкрала 60 рублёў, распавялі Intex-press у Баранавіцкім ГАУС.
У міліцыі заклікаюць пажылых людзей не быць даверлівымі.