27 траўня Рэспубліканская манументальная рада адзінагалосна зацвердзіла канчатковую мадэль помніка Гедыміну ў рэальную велічыню. Ён на фота, зроблены з гліны. Цяпер з гэтай мадэлі Скульптурны камбінат вырабіць формы для адліўкі помніка ў бронзе, перадае тэлеграм-канал SYMBAL.BY. 

Таксама на фінальнай стадыі знаходзяцца працы па вырабе пастамента, які будзе абліцаваны гранітам у колер замка. На пастаменце размесцяць надпіс «Гедымін» і герб «Калюмны». 

Урачыстае адкрыццё помніка і другой вежы Лідскага замка адбудзецца гэтай восенню ў Дзень горада Ліда — 7 верасня. У гэты ж дзень у горадзе будзе адбывацца фестываль Lidbeer-2019. А ў 2020-м годзе Ліда стане культурнай сталіцай Беларусі. Рухавіком стварэння і ўсталёўкі помніка Гедыміну ў Лідзе стаў Лідскі райвыканкам і яго кіраўніцтва, архітэктар Сяргей Багласаў, скульптары Сяргей Аганаў і Вольга Нячай, гісторык Мікалай Плавінскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0