55-гадовы мінчук сустрэўся ў адным з рэстаранаў сталіцы са сваімі аднакурснікамі, яны выпівалі.

Мужчына вырашыў пакурыць. Падышоў да барнай стойкі, паспрабаваў закурыць, аднак супрацоўнікі ўстановы папярэдзілі, што курыць у памяшканні забаронена. У адказ на заўвагу узяў талерку і кінуў у галаву 19-гадовага афіцыянта, прычыніўшы апошняму лёгкія цялесныя пашкоджанні, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0