22-гадовы студэнт з Туркменістана пазычыў ноўтбук у свайго земляка і не вярнуў. Хлопцы вучацца ў адной ВНУ ў Гродне і жывуць у адным інтэрнаце, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Тыдзень таму 22-гадовы хлопец папрасіў у свайго знаёмага ноўтбук, каб выканаць некалькі заданняў. Узяўшы тэхніку, хлопец аднёс яе ў ламбард, куды і здаў чужую рэч. За сучасны ноўтбук ён атрымаў 450 рублёў, а ўладальніку сказаў, што хутка верне камп'ютар.

Тэхніку ён так і не вярнуў, пацярпелы звярнуўся ў міліцыю. Там высветлілі, куды знік ноўтбук, цяпер ён канфіскаваны. У дачыненні да студэнта завялі крымінальную справу па артыкуле «Прысваенне або растрата».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0