Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Літвы прапануе караць гандляроў за бясплатную раздачу аднаразовых поліэтыленавых пакетаў. Прадстаўніца міністэрства сказала, што адпаведныя папраўкі неўзабаве абмяркуе ўрад, а калі ён іх ўхваліць — то іх перададуць на абмеркаванне ў парламент, піша Delfi.

Паводле паправак да Кодэкса адміністрацыйных правапарушэнняў Літвы, прапануецца штрафаваць кампаніі за бясплатную раздачу аднаразовых поліэтыленавых пакетаў на суму ад 10 да 200 еўра.