Жонка асуджанага на 15 гадоў турмы за растрату экс-кіраўніка Міжнароднага банка Азербайджана Джахангіра Хаджыева Заміра змарнавала ў сэндвіч-бары лонданскага ўнівермага Хэрадс 53 тысячы фунтаў за адзін дзень, паведамляе The Telegraph.

Гаворка ідзе пра ўстанову вядомага брытанскага дызайнера Тома Дыксана.

Такім чынам жонка азербайджанскага чыноўніка аплаціла рахунак, які сабраўся за пару тыдняў, на працягу якіх яна забягала ва ўстанову, каб перакусіць.

Паводле брытанскіх уладаў, усяго Хаджыева змарнавала ў Хэрадсе каля 16 мільёнаў фунтаў, выкарыстоўваючы 35 крэдытных карт банка яе мужа.

Цяпер яна арыштаваная, а праваахоўнікі патрабуюць даказаць законнасць паходжання грошай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0