У Горках адключылі гарачую ваду. Некаторым кацельням трэба ўсяго некалькі дзён для планавай прафілактыкі. У жылых дамах акадэмгарадка і ў раёне чыгуначнага вакзала гарачай вады не будзе з 27 па 30 мая. А вось цэнтральнай кацельні ў сувязі з правядзеннем планава-прафілактычных і рамонтных работ на цеплавых сетках патрэбны больш працяглы перыяд — з 27 мая па 26 ліпеня, паведамляе horki.info.

Фота: pixabay.com.

Чытачы і падпісчыкі цікавяцца, чаму асноўная кацельня горада спыняе падачу гарачай вады на такі доўгі тэрмін (амаль два месяцы!).

— На цеплатрасе мяняюць трубы, таму цэнтральная кацельня не будзе падаваць ваду так доўга. Жыхарам раёнаў Калініна, Вакзальнай, Будаўнікоў, цэнтра горада трэба набрацца цярпення і пачакаць, — адказала спецыяліст службы 115.