Роўна дзве трэці расіян — 66% — выступаюць за перапахаванне Уладзіміра Леніна.

З іх 38% мяркуюць, што гэта варта зрабіць неадкладна, а 28% — калі «сыйдзе пакаленне, якому дарагі правадыр».

Такія звесткі апытання, праведзенага Усерасійскім цэнтрам вывучэння грамадскай думкі напярэдадні 85‑й гадавіны з дня смерці Леніна (21 студзеня).

Колькасць праціўнікаў перапахавання ў параўнанні з 2005 годам скарацілася з 30 да 25%, адзначае Бі‑Бі‑Сі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0