29 мая адбылося ўрачыстае адкрыццё новага брэсцкага аўтавакзала. На цырымоніі прысутнічаў прэм'ер-міністр Сяргей Румас.

«Аблічча горада перайначваецца літаральна на вачах. Узводзяцца масты, прыводзяцца ў парадак дарогі, добраўпарадкоўваюцца паркі, з’яўляюцца новыя сацыяльныя аб'екты. Яшчэ паўгода таму мы адкрывалі крыты футбольны манеж. Сёння ў вас чарговае наваселле. З гэтага дня гасцей i жыхароў горада будзе сустракаць i праводзіць у дарогу прыгажун-аўтавакзал. Упэўнены, што ён стане яшчэ адной візітнай карткай i ўпрыгожваннем абласнога цэнтра», — сказаў на адкрыцці прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас. Ён падзякаваў кіраўніцтву горада і вобласці, архітэктарам праекта, будаўнікам — усім, хто мае дачыненне да з'яўлення ў горадзе новага аўтавакзала.

Па-беларуску гаварыў не толькі Румас, таксама цырымонія вялася дыктарам па-беларуску.

Відэа: Виртуальный Брест.

Чытайце таксама: У Брэсце адкрылі новы аўтавакзал: суцэльна шкляны. Вось як ён выглядае ФОТЫ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?