13.06.2019 / 15:24

«У Мінску такіх ніколі не было». Бацькі хочуць стварыць у школе беларускамоўны інтэграваны клас 3

Ці магчыма ў нашай краіне стварыць інтэграваны беларускамоўны клас? Астраном і фатограф Віктар Малышчыц, які выхоўвае дачку з ДЦП, хоча паспрабаваць дабіцца гэтага ў адной з мінскіх дзяржаўных школ.

«Ганулька ў наступным годзе ідзе ў другі клас (ці ў першы клас на другі год навучання). У яе ДЦП і некаторыя асаблівасці. Гэты год мы вучыліся дома, але ў наступным хочам пайсці ў клас з поўнай інтэграцыяй. Гэта калі тры-чатыры чалавекі з падобнымі дыягназамі і навучальнымі праграмамі вучацца разам у такім вось маленькім калектыве», — падзяліўся Віктар у сябе ў фэйсбуку.

Ганна размаўляе па-беларуску, і бацькі хацелі б, каб дачка патрапіла ў беларускамоўны інтэграваны клас.

«Такіх у Мінску няма і ніколі не было, але праграмы і некаторыя падручнікі па-беларуску ўсё ж такі існуюць. Тэарэтычна стварыць такі клас можна, але нам трэба знайсці хаця б пару такіх жа беларускамоўных дзетак з падобнай сітуацыяй, якія хочуць пайсці ў другі клас. Сябры, можа ёсць у вас такія? Разумею, што я падобны на прадстаўніка племені пірахан, які хоча адшукаць у Мінску сваіх суродзічаў, але раптам?»

Дыягназ дзяўчынкі — лёгкая інтэлектуальная недастатковасць з парушэннем апорна-рухальнага апарату. Вучыцца яна па праграме першага аддзялення дапаможнай школы.

Віктар расказвае, што летась дзяцей на інтэграваны клас не знайшлося, таму Ганна і засталася вучыцца дома. У гэтым годзе ёсць магчымасць аддаць у клас, прычым недалёка ад дома — але рускамоўны. Бацька ж не пакідае надзеі, што дачка зможа вучыцца на роднай мове.

NN.by

0
Вожык / Адказаць
13.06.2019 / 18:19
Супер! Вiктару - рэспект i пввага!
0
Спартовец / Адказаць
13.06.2019 / 18:26
Віктар Малышчыц вельмі годны чалавек, выдатны астраном і шчыры патрыёт Беларусі. А якія ў яго фатаздымкі нашага зорнага неба, паглядзіце спадарства, будзеце ўражаныя!
0
алесь менски / Адказаць
18.06.2019 / 21:29
В каждой школе, должны быть такие классы. В каждом году, они должны увеличиваться.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру