29.05.2019 / 18:43

У Мінску BMW на вялізнай хуткасці зачапіў фургон: загінулі двое пасажыраў 6

Два чалавекі загінулі ў аварыі, якая адбылася днём 29 мая на сталічнай вуліцы Сяліцкага, паведамляе ДАІ.

Фота: ДАІ.

Аўтамабіль BMW ехаў па вуліцы Сяліцкага з боку Партызанскага праспекта ў напрамку вуліцы Бачылы і сутыкнуўся з фургонам Iveco, які стаяў у першай паласе. Пасля гэтага легкавік урэзаўся яшчэ і ў прыпаркаваны Volkswagen.

У выніку аварыі загінулі два пасажыры BMW — хлопец і дзяўчына. Кіроўца і яшчэ адзін пасажыр з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны.

Прычыны і абставіны аварыі высвятляюцца.

0
NavuchencaBK / Адказаць
29.05.2019 / 20:14
А дзень быўшы як па Булгакаву - ў паветры нешта лётала, як на Патрыаршых перад тым, як Анушка разьліла алей.
0
Электробус / Адказаць
29.05.2019 / 20:24
БМВ - без мазгоў ваабшчэ
0
Палкоўнік Зэман / Адказаць
29.05.2019 / 21:38
Шкада уладальнiка фольксвагена.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру