29 мая ў Мінск прыбыў каўчэг з правай рукой святой Лізаветы і з часціцай мошчаў інакіні Варвары. Вернікі прыйшлі ў Свята-Духаў кафедральны сабор, каб пакланіцца мошчам.
У беларускую сталіцу мошчы прывезлі са Знаменскага Сінадальнага сабора горада Нью-Ёрка.
У ЗША каўчэг з правай рукой святой Лізаветы і часткай мошчаў святой Варвары знаходзіцца з 1981 года.
Святая Лізавета (Лізавета Фёдараўна Раманава) лічыцца нябеснай заступніцай лекараў, супрацоўнікаў сацыяльных службаў і мецэнатаў. Вернікі звяртаюцца да яе з малітвай аб дабраслаўленні сям'і, дзяцей.
Інакіня Варвара — адна з першых сясцёр Марфа-Марыінскага манастыра, кялейніца яго заснавальніцы вялікай княгіні Лізаветы. Забітая разам з сям'ёй Раманавых 5 ліпеня 1918 года.