Экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі паабяцаў, што прэзідэнт Уладзімір Зяленскі «яшчэ здзівіць» украінцаў. Пра гэта Саакашвілі заявіў пасля вяртання ва Украіну ў аэрапорце Барыспаль.
«Я ведаў многіх прэзідэнтаў, гэты няпросты хлопец, ён яшчэ ўсіх здзівіць, у мяне нюх», — заявіў Саакашвілі.
Таксама Саакашвілі пахваліў Уладзіміра Зяленскага за тое, што той стрымаў слова і вярнуў украінскае грамадзянства экс-прэзідэнта Грузіі.
«Гэта чалавек, у якога словы не разыходзяцца са справай. Пасля першага тура ён сказаў, што мне трэба вярнуць грамадзянства, і ён вярнуў. Пацан сказаў — пацан зрабіў. Кропка!» — заявіў палітык.