Delfi

Delfi

Высветлілася, што ў зарэгістраваных у Літве і Польшчы кампаніях, якія належаць грамадзяніну Украіны, нелегальна працавалі рабочыя з Беларусі і Украіны, піша Delfi.

Адна з кампаній складала дамовы з работнікамі, каб аддаць іх падрадчыкам, аднак аб працаўладкаванні не паведамляла, таму не плаціла ні агульныя падаткі, ні падатак на ахову здароўя. Як падазраюць, гэтых работнiкаў не працаўладкавалі і ў Польшчы — ім давалі падпісаць дакументы на польскай мове.

Нібы працаўладкаваных у Польшчы работнікаў адпраўлялі ў камандзіроўку ў Літву, выдавалі спецыяльны камандзіровачны ліст як доказ, што яны працуюць у польскай кампаніі. Самі работнікі былі ўпэўненыя, што працуюць афіцыйна. Заробак рабочым плацілі наяўнымі, часта яны ставілі свае подпісы ў неафіцыйных дакументах аб выплаце заробкаў. Нягледзячы на ​​тое, што абедзве гэтыя кампаніі куплялі рабочую вопратку, сродкі для бяспекі (шлемы, пальчаткі і інш.). Гэтыя выдаткі яны вылічвалі з заробкаў работнікаў. Зарэгістраваная ў Літве кампанія ўдзельнічала ў шматлікіх конкурсах, а, атрымаўшы перамогу ў іх, падпісвала пагадненні з субпадрадчыкам. Адзін з яе аб'ектаў — гара Гедыміна.

Пасля таго як на рахунак кампаніі паступалі грошы, дырэктар абнаяўліваў іх ці пераводзіў на асабісты рахунак як крэдыт, а потым здымаў грошы ў банкаматах. Усяго было знята 200 000 еўра. Каля 90 000 еўра перавялі на рахунак зарэгістраванай у Польшчы кампаніі. гэтыя грошы потым таксама знялі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0