president.gov.ua

president.gov.ua

Намеснік міністра замежных спраў па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі Алена Зеркаль паведаміла аб падрыхтоўцы першага замежнага візіту прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Брусэль, піша УНІАН.

У рамках першага замежнага візіту Зяленскі правядзе сустрэчы з прэзідэнтам Еўрапейскай камісіі Жанам-Клодам Юнкерам, прэзідэнтам Еўрарады Дональдам Тускам, еўракамісарамі, генеральным сакратаром НАТА Енсам Сталтэнбергам і іншымі высокапастаўленымі асобамі.

Паводле яе слоў, з Тускам і Юнкерам будуць абмяркоўвацца больш стратэгічныя пытанні. «Гэта будзе такі бліц, у якім ён павінен сустрэцца з вельмі вялікай колькасцю людзей, якія даўно ў палітыцы і даўно назіраюць за Украінай», — адзначыла намеснік міністра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0