Прадстаўнікі ўрада і апазіцыі Венесуэлы некалькі месяцаў вялі таемныя перамовы для ўрэгулявання крызісу. Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Нікалас Мадура, перадае El Dia.

«Я прызначыў дэлегацыю, мы таемна вялі перамовы на працягу двух або трох месяцаў, і цяпер мы селі за стол перамоваў у Нарвегіі, — сказаў ён. — Я хачу дамагчыся пагаднення аб міры для Венесуэлы».

Па словах Мадуры, ён ганарыцца тым, што ўрад вядзе з апазіцыяй канструктыўны дыялог. «Я веру, што гэтая дарога прывядзе да міру», - адзначыў ён.

Яго заява прагучала пасля таго, як лідар апазіцыі, кіраўнік парламента Венесуэлы Хуан Гуайдо, які абвясціў сябе часовым прэзідэнтам краіны, паведаміў, што сустрэча ў Осла завяршылася без дамоўленасцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0