41-гадовая мінчанка падпрацоўвала расклейшчыцай аб'яваў. Інцыдэнт здарыўся на вул. Клумава. Ля пад'езда дома №5 да яе падышоў мужчына з дзіцем і пачаў выказваць незадаволенасць. Расклейшчыца вырашыла сысці, каб пазбегнуць канфлікту, паведамляюць Мінск-навіны

— Я ж нічога благога не рабіла, усяго толькі размяшчала аб'явы на спецыяльнай дошцы, — распавяла пацярпелая. — Мужчына паводзіў сябе агрэсіўна: бачачы, што я не рэагую, стаў хапаць мяне за вопратку, за рукі. Яму нават зрабіла заўвагу жанчына, якая праходзіла міма. Потым, адвёўшы дзіця дадому, мужчына дагнаў мяне ля тарца дома і двума ўдарамі па галёнцы і ягадзіцы збіў з ног, а пасля ударыў па галаве рукой. Я вельмі спалохалася, бо мужчына быў нашмат вышэйшы за мяне, а яго паводзіны было не вытлумачыць.

Расклейшчыца заплакала і стала гучна крычаць. Мабыць, гэта спалохала хулігана, і той схаваўся ў свой пад'езд. Да жанчыны, што ляжала на праезнай частцы, падышоў мінак, падаў згубленыя пры падзенні акуляры і стаў распытваць пра інцыдэнт, а пасля параіў выклікаць міліцыю. Пацярпелая так і зрабіла.

У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 339 (хуліганства). У яго вышэйшая адукацыя, ён займае кіруючую пасаду ў адной з устаноў культуры, жанаты. Раней праблем з законам не меў.

У сваім заключэнні судмедэксперт паказаў, што ў пацярпелай закрытая чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені, а на нагах выяўлены гематомы.

За зробленае абвінавачанаму можа пагражаць пакаранне аж да трох гадоў зняволення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0