У сувязі з будучымі II Еўрапейскімі гульнямі Беларускай чыгункай сумесна з Польскімі чыгункамі ўзгоднены і прызначаны цягнік міжнародных ліній № 137/136 Брэст - Варшава. Ён будзе курсіраваць з Брэста і Варшавы з 16 чэрвеня па 14 ліпеня (акрамя 30 чэрвеня) па серадах, пятніцах і нядзелях, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.

З Брэста цягнік будзе адпраўляцца ў 5.10 і прыбываць на станцыю Варшава-Цэнтральная ў 7.55, у зваротным кірунку са станцыі Варшава-Цэнтральная — у 16.05 і прыбываць на станцыю Брэст-Цэнтральны ў 21.06.

Расклад руху цягніка складзены з улікам магчымасці перасадкі на цягнікі, якія курсіруюць у іншыя гарады Беларусі. Так, пасажыры, якія прыбылі ў Брэст, могуць здзейсніць паездку ў сталіцу цягніком № 96 Брэст - Мінск адпраўленнем з Брэста ў 23.53 і прыбыццём у Мінск у 5.16. Пры праездзе з Мінска цягніком № 737 Мінск - Брэст пасажыры маюць магчымасць адправіцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 23.43 і прыбыць у Брэст у 3.40.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0