Эканамічны крызіс у Венесуэле прывёў да таго, што нават злачынная дзейнасць перастае акупляцца: у прыватнасці, як паскардзіўся Associated Press ананімны бандыт, набываць патроны для агнястрэльнай зброі стала занадта дорага.

Абойма з 15 кулямі каштуе 15 даляраў, што па мерках Венесуэлы, якая перажыла беспрэцэдэнтны эканамічны калапс, зусім нятанна: у сярэднім жыхары краіны зарабляюць 6,5 даляра ў месяц, таму атрыманы ад ахвяры кашалёк можа аказацца пустым.

Крызіс прывёў да зніжэння колькасці злачынстваў.

Колькасць забойстваў на душу насельніцтва ў Венесуэле застаецца адным з самых высокіх у свеце, аднак за апошні год гэты паказчык упаў амаль на 10 адсоткаў. Прыкладна тое ж адбылося з выкраданнямі і рабаваннямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0