Здарэнні99

Віцебскі школьнік дапамог затрымаць рабаўніка

Фота абласной міліцыі

Падзяку ад віцебскай міліцыі ўручыў сёння выпускніку сярэдняй школы №8 Яўгену Гайко кіраўнік ведамства Міхаіл Грыб. Каб выканаць прыемную місію, ён наведаў урачыстую лінейку, прысвечаную апошняму званку, паведамляе прэс-служба абласной міліцыі.

Тыдзень таму па дарозе ў школу Яўген стаў сведкам дзёрзкага злачынства. На маладую жанчыну напаў рабаўнік і паспрабаваў адабраць у яе сумку. Юнак, пачуўшы крык аб дапамозе, адразу ж падбег і пастараўся даць адпор злачынцу. Той, сустрэўшы актыўны супраціў, паспяшаўся збегчы.

Спалоханая жанчына выклікала міліцыю. Яўген, добра запомніўшы прыкметы злачынцы, сеў у службовы аўтамабіль з супрацоўнікамі крымінальнага вышуку. Аб'язджаючы вуліцы і двары, ён заўважыў падобнага мужчыну на прыпынку грамадскага транспарту. Так падазраваны ў здзяйсненні рабавання быў затрыманы. Ім аказаўся раней судзімы 38-гадовы талачынец.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы2

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы2

Мінская мастачка стварыла ШІ-анімацыю з Сімпсанамі ў Брэсце2

Украінскі ўхіліст ад войска расказаў, як з ім абыходзіліся гомельскія памежнікі4

У Швейцарыі заўважылі цэлую групу турыстаў у нацысцкай форме8

Вытворца лялек Лабубу абышоў па сваёй капіталізацыі «Газпрам»2

Навошта мужчыны шлюць жанчынам дыкпікі?22

Аб'яднаны пераходны кабінет выказаўся адносна дыкпікаў Стрыжака18

Калумбійскі порнаакцёр спачатку забіў, а пасля расчляніў двух сваіх знаёмых-брытанцаў3

«Бураць, бураць і атрымліваюць ваду». Лукашэнку давялося тлумачыць, чаму знайсці радовішчы нафты не так проста8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы2

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць