Рассельгаснагляд працягвае праводзіць аналіз паставак прадукцыі з Беларусі ў Казахстан і Кыргызстан транзітам праз тэрыторыю Расіі.

У выніку аналізу выяўлены пяць беларускіх кампаній-пасярэднікаў (ТАА «АграПрадЗбыт», ТАА «ТрэйдМалІнвест», ТАА «Камфі Юнайтэд», ТАА «Малпрамтрэйд», ТАА «Малпрадлакт») і яшчэ шэсць беларускіх вытворцаў (ААТ «Гомельскі мясакамбінат», ААТ «Пінскі мясакамбінат», ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат», «Вытворчы камбінат» Лельчыцкага раённага спажывецкага таварыстваа, ААТ «Ашмянскі МК», Дрыбінскае раённае спажывецкае таварыства), якія выступаюць у якасці адпраўнікоў прадукцыі на адрасу кіргізскіх і казахстанскіх атрымальнікаў, што ажыццяўляюць незаконныя пастаўкі беларускіх тавараў у Расію, выкарыстоўваючы схему «фальшывага транзіту» ў Казахстан і Кыргызстан.

У сувязі з гэтым Рассельгаснагляд змяняе ўмовы пропуску тавараў на адрасы кіргізскіх і казахскіх атрымальнікаў.

Пропуск падкантрольных тавараў названымі кампаніямі будзе ажыццяўляцца толькі пасля пацверджання дзяржаўнымі ветэрынарнымі службамі Казахстана ці Кыргызстана намеру прыняць прадукцыю, якая пастаўляецца гэтымі пасярэднікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0