У інтэрнэце сцвярджаюць, што Ялфімава выбралі пераможцам сёлетняга адбору на «Еўрабачанне» задоўга да фінальнага канцэрту.
Праверыць праўдзівасць вынікаў «галасавання гледачоў» у Беларусі няма тэхнічных магчымасцей. Дыплом жа Ялфімава як пераможцы адбору на «Еўрабачанне» быў апублікаваны ў інтэрнэце задоўга да сканчэння «галасавання».

Эксперты наракаюць, што сапраўдны выбар робяць тэлепрадзюсэры, а астатнія канкурсанты з сваімі слабымі ці кепска запісанымі песнямі — толькі масоўка для інтрыгі.

«Еўрабачанне» ў большасці краін Еўропы глядзіць добра калі пара працэнтаў тэлегледачоў. А ў Беларусі гэта проста такі справа ўсенародная. Што зробіш, калі пісьменніка Арлова ці гісторыка Грыцкевіча па ТВ за 15 гадоў не паказвалі ні разу, а роля папсы ў жыцці народу ўзнесеная да нябёсаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?