Дом-музей Дамейкі ў Санцьяга.

Дом-музей Дамейкі ў Санцьяга.

З наступнага аўторка на Першым нацыянальным тэлеканале — дакументальны фільм пра Ігната Дамейку.

Ігнацы Дамейка
27 студзеня тэлегледачы Першага канала ўбачаць першы фільм з дакументальнай серыі аўтарскага праекта Алега Лукашэвіча «Эпоха» пра выдатнага вучонага Ігната Дамейку.

Творчая група працавала над фільмам два гады, а здымкі рабіліся ў Англіі, Францыі, Нямеччыне, Бразіліі і Чылі, былі таксама адшуканыя ў Чылі праўнукі знакамітага навукоўца, дадае «Інтэрфакс‑Захад».

Аўторак, 27 студзеня. БТ, 22:50.

* * *

Праект «Эпоха» існуе са студзеня 2006 г. Тэлегледачы ўжо пабачылі фільмы ра Марка Шагала, Еўфрасінню Полацкую, Адама Міцкевіча, Францыска Скарыну, Станіслава Аўгуста Панятоўскага, Тадэвуша Касцюшку.

Фільм «Еўфрасіння Полацкая» заняў першае месца на IX Еўразійскім тэлефоруме ў Маскве ў намінацыі «Дакументальныя фільмы і праграмы».

Алег Лукашэвіч таксама аўтар праектаў «Знята!», «Наша спадчына», «Новая калекцыя», разам з Аляксандрам Аляксеевым — укладальнік шцыкоўнага фотаальбому «Спадчына Беларусі. Скарбы». У 2006 г. аГанаровым дыпломам і медалём за лепшы дакументальны фільм «Эпоха Марка Шагала».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?