Кіраўнік польскай дыпламатыі адзначае, што палітыкі адрозніваюцца па паводзінах, але ён упэўнены, што палітыка Зяленскага па абароне Украіны ад расійскай агрэсіі будзе падобная на палітыку Парашэнкі, паведамляе УНІАН.

Міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч распавёў пра розніцу паміж прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і яго папярэднікам Пятром Парашэнкам. Кіраўніка МЗС Польшчы спыталі, ці бачыць ён адрозненні паміж пазіцыямі Зяленскага і Парашэнкі адносна Данбаса і іншых пытанняў.

«Я толькі выкажу сваё ўласнае меркаванне. Гэта мой чацвёрты візіт за апошнія шэсць месяцаў. Такім чынам, я двойчы сустрэўся з прэзідэнтам Парашэнкам і двойчы — з прэзідэнтам Зяленскім, і вядома, яны адрозніваюцца, калі гэта тычыцца паводзінаў, яны адрозніваюцца фізічна, але я думаю, што палітыка застаецца аналагічнай — гэта праеўрапейская палітыка. Гэта палітыка, якая мае на мэце палепшыць жыццёвыя ўмовы ўкраінцаў, урэгуляваць канфлікт на Данбасе, як вы згадалі», — падкрэсліў Чапутовіч.

«Такім чынам, відавочна, што галоўны кірунак знешняй палітыкі будзе заставацца тым жа, гэта значыць праеўрапейскім і празаходнім, і таксама ў пытанні абароны ад расейскай агрэсіі», — заявіў кіраўнік МЗС Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0