Яшчэ адна ўдзельніца несанкцыянаванага «Чарнобыльскага шляху» была пакараная штрафам 30 мая. Суддзя суду Першамайскага раёна Мінска Юрый Гарбатоўскі аштрафаваў сустаршыню ствараемай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Вольгу Кавалькову на 15 базавых велічынь, паведамляе spring96.org.

Пра суд Вольга Кавалькова паведаміла ў сацыяльных сетках:

«15 базавых за Чарнобыльскі шлях. Амаль 200$ з чалавека за канстытуцыйнае права на мірны сход. Змагаемся далей».

Вольга Кавалькова — дванаццатая, каго паспелі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзеў у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па арт 23.34 КаАП.

Агулам жа станам на 30 мая агульная колькасць штрафаў, накладзеных на ўдзельнікаў «Чарнобыльскага шляху» па інфармацыі праваабаронцаў склала 150 базавых велічынь (3825 рублёў). Некалькі актывістаў яшчэ і дагэтуль чакаюць выклікаў у суд.

Чытайце таксама: Дзясяткі людзей сабраліся на Чарнобыльскі шлях, нягледзячы на забарону

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0