У 2008 годзе ў Беларусі было зафіксавана 2800 самазабойстваў, пра гэта ў сераду на прэс‑канферэнцыі паведаміў генеральны пракурор Рыгор Васілевіч. 60% працэнтаў ад агульнай колькасці суіцыдаў здзейснена ў п’яным стане.

Беларусь займае адно з вядучых месцаў у свеце па колькасці самагубстваў на душу насельніцтва. Да прыкладу ў пажарах летась загінула толькі каля тысячы чалавек.

Апошнім часам назіраецца змяншэнне колькасці забойстваў. У 2008 у краіне іх было 645, у 2006 — 961. Разам з тым, Васілевіч кажа, што да ўзроўні 1985 году яшчэ не дацягвае, хаця пазітыўная тэндэнцыя і назіраецца. На вясках на 10 тысяч чалавек насельніцтва забойствы здараюцца ў тры з паловай разы часцей, чым у гарадах.

Сярод самых крымінагенных раёнаў краіны Генеральны пракурор назваў — Бабруйскі, Віцебскі, Пухавіцкі, Брэсцкі, Аршанскі. У невялікім Крупскім раёне летась было ажно сем забойстваў.

Сярод міністэрстваў найболей карупцыйных злачынстваў было ў Міністэрстве прамысловасці, затым ідуць сельскай гаспадаркі і гандлю.

Агульная колькасць злачынстваў летась склала 158 тысяч. 37% з іх былі здзейсненыя ў стане ап’янення. Зрэшты, і тут назіраецца станоўчая дынаміка. У 2006 іх было 191 тысяча.

Фота Юлii Дарашкевiч

Фота Юлii Дарашкевiч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?