01.06.2019 / 17:35

БТ адлічвае незалежнасць Беларусі ад 1994 года 46

Журналісты БТ прадставяць новы цыкл кароткаметражных ролікаў «Равеснікі незалежнасці» 2 чэрвеня ў праграме «Галоўны эфір». Паведамляецца, што ролікі будуць прысвечаны «25-годдзю незалежнасці Беларусі».

«Роўна 25 гадоў таму Беларусь выбрала шлях незалежнага развіцця і па гэты дзень прытрымліваецца гэтага курсу, стаўшы вядомым міралюбівым гульцом на палітычнай арэне, радзімай выдатных спартсменаў і творцаў, адным з лідараў у IT-сферы», — паведамляе БТ.

Такім чынам, дзяржаўнае тэлебачанне вядзе адлік незалежнасці не ад 1990 ці 1991, а ад 1994 года.

Паводле канцэпцыі праекта, дзесяць маладых людзей, кожнаму з якіх па 25 гадоў, даюць інтэрв'ю журналістам, адказваючы на пытанні аб уласным мінулым і тым, як яно звязана з мінулым краіны. Паралельна з адказамі герояў на экране з'яўляецца відэасуправаджэнне тых падзей, пра якія ідзе размова. 

Усе 10 міні-фільмаў будуць выходзіць на «Беларусь-1» аж да 3 ліпеня.

1
Дзмитро Александрыйски / Адказаць
31.05.2019 / 23:28
Фу бт как всегда обо***ось
1
Дед Мороз / Адказаць
31.05.2019 / 23:32
фота смешнае
радует - что не обосранные… :) (наверное) :)
1
Лявон Баршчэўскі / Адказаць
31.05.2019 / 23:35
Орўэлаўская "Фэрма" па-ранейшаму актуальная: фальсіфікатары й навамоўцы не пераводзяцца.
Паказаць усе каментары/ 46 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру