01.06.2019 / 15:39

Пры выбуху на заводзе ў расійскім Дзяржынску пацярпелі 38 чалавек

Колькасць пацярпелых у выніку выбухаў боепрыпасаў у цэху ДзяржНДІ «Крышталь» у Дзяржынску дасягнула 38.

Раней паведамлялася пра 27 пацярпелых.

Выбухі на заводзе адбыліся днём 1 чэрвеня. У выніку пачаўся пажар, плошча ўзгарання склала 100 кв. м. Персанал эвакуявалі.

Па папярэдніх дадзеных, прычынай выбухаў стала парушэнне тэхналагічнага працэсу.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру