02.06.2019 / 09:47

Упершыню апублікавалі савецкі арыгінал пакта Молатава — Рыбентропа 28

У Расіі ўпершыню апублікавалі савецкі арыгінал Дагавора аб ненападзе паміж СССР і Германіяй ад 1939 года, вядомага як пакт Молатава — Рыбентропа.

Раней у распараджэнні гісторыкаў былі толькі нямецкія варыянты гэтага дакумента.

Таксама апублікавалі сакрэтны дадатковы пратакол да дагавора, у якім краіны дамовіліся пра размежаванне сфер узаемных інтарэсаў ва Усходняй Еўропе. У адпаведнасці з пратаколам у зону інтарэсаў СССР уваходзяць краіны Балтыі, а таксама Польшча і Бесарабія — частка сучасных Беларусі, Украіны і Малдовы.

Дагавор аб ненападзе паміж СССР і Германіяй заключылі 23 жніўня 1939 года. Дакумент быў падпісаны кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў Вячаславам Молатавым і Іаахімам фон Рыбентропам.

105
Юстын / Адказаць
02.06.2019 / 10:03
Падробка...
1
гыгыгы / Адказаць
02.06.2019 / 10:31
Юстын, чаму?
2
гыгыгы / Адказаць
02.06.2019 / 10:33
Во - 23, 28 жниуня 39г. Падписали два яйкагаловых дзядзи пару бумажак а праз тры дни - пачалося......
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру