У выдавецтве Беларускага Экзархату перавыдадзеная CD-кружэлка з запісам звана Храма Праабражэння Гасподняга (Заслаўе) - «Заслаўскі набат».
На запісу званар, айцец Георгій Раманоўскі, выконвае як кананічныя двухзвон і трохзвон, так і ўкладзеныя ім, адметныя, малінавы і вячэрні звон.