Instagram-акаўнт амерыканскай мадэлі Кінсі Валанскі, якая перарвала фінальны матч Лігі чэмпіёнаў паміж англійскімі «Тотэнхэмам» і «Ліверпулем» (0:2), быў заблакаваны адміністрацыяй сацыяльнай сеткі.

Прадстаўнікі Instagram не патлумачылі прычыны блакіроўкі. Валанскі таксама пакуль што ніяк не пракаментавала сітуацыю.

Акцыя Валанскі прайшла 1 чэрвеня. Дзяўчына, апранутая ў чорны закрыты купальнік, дабегла амаль да цэнтра поля, дзе яе дагналі супрацоўнікі службы бяспекі. Яна не супраціўлялася і пакінула поле.

Пасля здарэння на старонку мадэлі ў Instagram падпісаліся сотні тысяч чалавек. Колькасць падпісчыкаў Валанскі да блакавання дасягнула амаль мільёна.

Чытайце таксама: Фанаты скандзіравалі, каб VAR паўтарыў гэты момант ВІДЭА