02.06.2019 / 20:54

На праспекце Дзяржынскага забараняюць левыя павароты і закрываюць левую паласу — усё для Еўрагульняў 8

З 21 да 30 чэрвеня ў Мінску пройдуць Еўрапейскія гульні. Сталічныя ўлады рыхтуюцца да іх правядзення. Вялікая колькасць зменаў датычыцца арганізацыі руху.

Спартсмены будуць жыць у Студэнцкай вёсцы каля станцыі метро «Пятроўшчына». Яны мусяць даязджаць да месцаў правядзення спаборніцтваў (напрыклад, на «Мінск-Арэну») за 20 хвілін. Каб гарантаваць ім гэта, ДАІ вырашыла выдзеліць паласу для іх транспарту.

Паколькі крайнюю правую паласу выкарыстоўвае вялікая колькасць аўтобусаў і тралейбусаў, для транспарту Еўрагульняў вырашана аддаць крайнюю левую паласу праспекта Дзяржынскага.

Яна ўжо пазначана спецыяльнай разметкай, заязджаць на крайнюю левую паласу будзе нельга.

Фактычна для аўтамабілістаў перагружанага праспекта Дзяржынскага пакідаюць толькі дзве цэнтральныя паласы.

Што ж рабіць з паваротамі налева і разваротамі? ДАІ вырашыла забараніць іх.

У прыватнасці, калі ехаць ад Малінаўкі ў бок цэнтра, нельга будзе павярнуць налева на вуліцах Голубева, Уманскай, Ясеніна, Шчорса і Хмялеўскага.

ДАІ прапануе кіроўцам паварочваць направа, а пасля дзе-небудзь разварочвацца. На дарозе расстаўленыя інфармацыйныя шчыты з адпаведнай інфармацыяй.

Апроч таго, будзе забаронены правы паварот з Нямігі на праспект Пераможцаў. Кіроўцам прапануюць ехаць па вуліцы Ціміразева.

Фоты Надзеі Бужан

1
Лях / Адказаць
02.06.2019 / 21:21
Ня ведаюць ужо як выпяндрыцца перад замежнiкамi у краiне для жыцця
0
Лістападаўскі Ґаспадар / Адказаць
02.06.2019 / 21:27
Жэстачайшэ запрэциць выхадзиць из дома усим гражданам Беларуси и прыставиць к каждай кварцирэ па пяць шунявак. 
0
алесь менски / Адказаць
02.06.2019 / 22:49
Минск будет как Тель-Авив. Надо еще пальмы посадить. А сколько денег уйдет на это шоу.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру