Навукоўцы падлічылі, калі й як трэба праводзіць карэкцыю арбіты астэроіда Апофіс, каб не дапусціць ягонага сутыкнення з Зямлёй.

Астэроід Апофіс, дыяметр якога каля 270 метраў, лічыцца найбольш верагодным кандыдатам на сутыкненне з Зямлёй, якое, як лічаць астраномы, можа адбыцца ў 2036 годзе. Ад удару можа загінуць усё жывое на Зямлі, паведамляе «Наука и жизнь».

Чакаецца некалькі збліжэнняў Апофіса з Зямлёй — у 2013, 2021, 2029 і, нарэшце, 2036 гадах. Прычым, у часе збліжэння ў 2029 годзе ён праляціць усяго ў 40 тысячах кіламетрах ад цэнтра Зямлі.

Навукоўцамі разглядаюцца розныя варыянты карэкцыі арбіты Апофіса, у тым ліку тэрмаядравы ўдар, ударна-кінетычнае й слабое гравітацыйнае ўздзеянне.

Паспяховая карэкцыя арбіты магчымая пры наяўнасці надзейных ведаў. Для гэтага ў часе збліжэння Апофіса з Зямлёй у 2013 і 2021 годзе прапануецца адправіць да астэроіда адмысловы касмічны карабель з радыёапаратурай для ўдакладнення ягонай траекторыі й фізічных характарыстык, а таксама распрацаваць міжнародную праграму наземных вымярэнняў.

Астэроід 99942 быў адкрыты ў 2004 годзе ў Арызоне. А ў 2005-м яму далі імя ў гонар старажытнагрэцкага бога — вялізнага змея-разбуральніка, які жыве ў цемры падземнага царства й маніцца знішчыць Сонца ў часе яго начнога пераходу.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?