03.06.2019 / 15:42

У аэрапорце аштрафавалі дзвюх п'яных расіянак. Сведка: у самалёце яны смяяліся з беларускай мовы 33

Дзвюх грамадзянак Расіі аштрафавалі за знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане ап'янення, паведамляе Onliner.by са спасылкай на ГУУС Мінскага гарвыканкама. Жанчыны прызналі віну, аплацілі штраф, і іх адпусцілі. Праўда, на перасадку ў Кіеў парушальніцы правапарадку не паспелі.

фота Lilie Schwarmer, shutterstock.com

Інцыдэнт адбыўся 31 мая ў аэрапорце «Мінск» пасля таго, як расіянкі прыляцелі з Санкт-Пецярбурга.

Чытачка «Анлайнера» Вольга ляцела тым самым рэйсам. Яна адзначае, што расіянкі былі ў неадэкватным стане:

«Спявалі, размахвалі рукамі, крычалі, спрабавалі дастаць багаж іншых пасажыраў з паліц. Далей пачалі выкрыкваць абразлівыя жарты ў адрас усёй Беларусі, смяяліся з беларускай мовы, калі бортправаднік рабіў аб'явы».

Вольга запатрабавала ў бортправадніка выклікаць міліцыю па прылёце. Яна адзначае, што праваахоўнікі не хацелі складаць пратакол, аднак пасля яе настойлівых просьбаў усё ж пакаралі расіянак.

NN.by

5
фелікс / Адказаць
03.06.2019 / 15:50
Прозвічшы міліцыянтаў, якія не хацелі складаць пратакол, калі ласка. Прозвічша паважанай Вольгі паліць не трэба - асабіста я паважаю яе і так.
5
NavuchencaBK / Адказаць
03.06.2019 / 15:50
Дык яны яшчэ і з украіньскае пасьмяяца хацелі?
Тамака гэткіх шчыра чакаюць. Пісалі, ўжо на зяленскага ў суд западэнцы падыўшыя, бо не карыстаецца украіньскае падчас прамоваў.
А пра гэных варта сябрам па сакрэты паведаміць.
2
LitvinM / Адказаць
03.06.2019 / 15:55
Годная і слушная пазіцыя Вольгі, брава
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру