03.06.2019 / 16:52

З'явіўся трэйлер фільма «Купала» — і ён сапраўды класны ВІДЭА як вам? 15

На YouTube-канале «Беларусьфільма» з'явіўся трэйлер фільма «Купала» — самага маштабнага праекта нацыянальнай кінастудыі за апошнія гады.

Рэжысёрам «Купалы» з'яўляецца Уладзімір Янкоўскі. Фільм здымаўся ў Беларусі, Расіі і Літве. Прэм'ера фільма ў шырокім пракаце адбудзецца не раней за 2020 год. Галоўную ролю Купалы сыграў латышскі акцёр з беларускімі каранямі Мікалай Шастак.

Чытайце таксама:

Курэйчык пра фільм «Янка Купала»: Гэта першы праект, на які не шкада грошай падаткаплатнікаў. Калі такое было?!

Купала прыходзіць у рэдакцыю «Нашай Нівы» і вітаецца з рэдактарам — у Траецкім прайшлі здымкі драмы пра песняра ФОТЫ

Маладога Янку Купалу ў стужцы «Беларусьфільма» грае латвійскі беларус ФОТЫ

8
фелікс / Адказаць
03.06.2019 / 17:02
Ну малюнак якасны. Пабачым які фільм. І нешта я не пабачыў нітку беларусчыны, штосці усё размазанае.
6
Axel Justas / Адказаць
03.06.2019 / 17:33
Звычайна, з трэйлераў нічога не зразумела, падобную нарэзку можна зрабіць як з лайна, так і з шэдэвра - галоўнае каб па-за кадрам была дынамічная музыка ды замагільны голас. Так што фільм яшчэ трэба пабачыць, а пасля ўжо казаць, што "класна". Але тое, што замест ўра-партызанаў узяліся за сапраўды важную для нацыі тэму - ўжо вялікі прагрэс.
3
Яўген Знарок / Адказаць
03.06.2019 / 17:35
Годна!
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру