03.06.2019 / 17:56

Сёлета на ЦТ па беларускай мове запісалася каля 29% абітурыентаў 11

1 чэрвеня завяршылася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне. Здаваць ЦТ плануюць 76 888 чалавек, распавялі Tut.by у Міністэрстве адукацыі.

Больш за ўсё абітурыентаў зарэгістравалася на рускую мову — каля 63 тысяч чалавек. На беларускую — у тры разы менш: яе плануюць здаваць крыху больш за 22 тысяч выпускнікоў.

Другі па папулярнасці прадмет — матэматыка: прайсці тэсціраванне па гэтым прадмеце хочуць крыху больш за 42 тысячы абітурыентаў.

На англійскую мову зарэгістравалася 26 635 абітурыентаў, на біялогію — больш за 25 тысяч, на фізіку — амаль 25 тысяч чалавек.

Найменш папулярныя прадметы — іспанская і кітайская мовы.

Цэнтралізаванае тэсціраванне будзе праходзіць з 11 чэрвеня па 1 ліпеня. Першымі будуць здаваць ЦТ тыя, хто абраў беларускую мову, апошнімі — сусветную гісторыю.

5
Свободный / Адказаць
03.06.2019 / 18:06
А надо 100% что бы кркгом мова и дети на мове
4
Nokia / Адказаць
03.06.2019 / 18:43
Журба
16
Скураныя крылы / Адказаць
03.06.2019 / 20:07
Цікавае гэтае ЦТ. Можна атрымаць даволі высокі бал, калі нават і размаўляць па-беларуску нармальна ня ўмееш.

Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру