15 чэрвеня ў межах фестывалю «Дзень Польшчы» ў Мінску адбудзецца аўтарская сустрэча са знакамітым польскім пісьменнікам і навукоўцам Янушам Леонам Вішнеўскім

Януш Вішнеўскі з’яўляецца аўтарам раманаў «Адзінота ў сеціве», «Паўтораны лёс», «Бікіні», «Гранд», «На Фэйсбуку з сынам».

Падчас сустрэчы будзе ісці размова пра творчасць, найноўшыя творы аўтара і пісьменніцкія планы.

Удзельнікі сустрэчы атрымаюць магчымасць задаць пытанні пісьменніку і атрымаць аўтограф.

Набыць новыя выданні і бестселеры, можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0