Прэзідэнт Філіпін Радрыга Дутэртэ прызнаўся, што быў геем, але «вылечыўся», паведамляе CNN.

Па словах прэзідэнта Філіпін, ён адчуваў сябе «крыху геем», калі ажаніўся са сваёй былой жонкай Элізабэт Цымерман. Аднак «вылечыўся», калі ажаніўся з Ханейлет Авансене.

«Я зноў стаў мужчынам! Так выдатныя жанчыны вылечылі мяне. Я ненавіджу прыгожых мужчын. Цяпер я аддаю перавагу прыгожым жанчынам», — заявіў Дутэртэ.

Дутэртэ выступае супраць аднаполых шлюбаў. У сакавіку 2016 года ён заявіў, што прызнанне аднаполых шлюбаў не будзе прымальна на Філіпінах, дзе пераважаюць каталікі.

Ён заяўляў, што правы ЛГБТ-супольнасці будуць абаронены падчас яго прэзідэнцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0